Нацыянальная бібліятэка Беларусі |
|
Рэдакцыйна-выдавецкая установа «Выдавецкі дом “Звязда”» |
|
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы |
|
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа |
|
Літаратурны музей Максіма Багдановіча |
|
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры |
|
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы |
|
Карысныя спасылкі
Сайты для дзяцей і бацькоў
Детский правовой сайт
* * * * *
журнал "Вясёлка"
http://www.veselka.by/
* * * * *
журнал "Буся"
http://www.veselka.by/?page_id=4543
* * * * *
Казкi беларускiя
http://kazki.by/
* * * * *
Інтэрактыўныя гульні па беларускай мове і літаратуры
* * * * *
Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ
Ветлівыя словы на роднай мове
Ветлівымі словамі мы карыстаемся амаль штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін дзецям.
Дзякуем:
Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!
Просім прабачэння:
Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.
Радуемся:
Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!
Жадаем:
Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра! Хай Вам лёс не здрадзіць!
Імёны:
Для бацькоў імя сына ці дачкі — самае пяшчотнае і мілагучнае. Кожнае дзіця любіць, каб да яго звярталіся неяк асабліва. Камусьці падабаюцца памяншальныя ласкавыя формы імя, камусьці — толькі поўныя.
Памяткі па развіццю мовы
Памятка па развіццю мовы
- Агульнае правіла – чым больш вы размаўляеце з дзіцем,тым большаму яно навучыцца.
- Працягвайце і дапаўняйце сказанае - рабіце яго сказы больш поўныя.
- Неабходна абмяркоўваць з дзецьмі ўражанні ад прагляду мультфільмаў і прачытаных кніг.
- Неабходна развіваць уменне складаць апавяданні па зададзенай тэме,па карцінках.
- Трэба прывучаць дзяцей размаўляць спакойна,не спяшацца, правільна вымаўляць гукі і словы.
- Да 5 гадоў дзіця павінна ўмець будаваць фразы з 6-8 слоў. Разумець яго павінны і чужыя і блізкія.
- Дзеці павінны правільна ставіць назоўнікі ў форму множнага ліку.
- Да пяці гадоў дзеці павінны знаходзіць і называць прадметы па апісанні, самі апісваць зададзеныя прадметы.
- Складаць сказы з зададзеных слоў.
- Тлумачыць сэнс простых пагаворак.
- Расказваць вершы, пераказваць урыўкі казак.
Памятка “Як развіваць мову дзіцяці”
- Вучыць падбіраць вызначэння і эпітэты (Якія бываюць сабакі: вялікія, службовыя ...);
- Адгадаць прадметы па апісанню (Зялёная, кучаравая, беластвольная. Што гэта? Бяроза);
- Падбіраць дзеянні да прадметаў і наадварот (Птушка што робіць? Лётае);
- Падбіраць сінонімы, антонімы; абставіны, дапаўненні ...
- Назваць словы з пэўным складам, гукам;
- Складаць словазлучэнні і сказы з зададзенымі словамі;
- «Знайдзі слова» (на кухні, на вуліцы і т. д.);
- «Доўгія і кароткія словы» (прыдумаць, прагаварыць і параўнаць словы: падлога-столь ...);
- «Назаві па-свойму» (назваць па-новаму верш, казку, апавяданне);
- «Назаві па-рознаму» (назваць па-рознаму адну і тую ж цацку);
- Перарабіць вядомую казку;
- “А калі б" (памарыць на тэму: «А калі б у мяне быў дыван-самалёт, шапка-невідзімка ...»);
- Прыдумаць сваю казку (з апорай на малюнкі, на ключавыя словы);
- Прыдумаць назву замку фантастычнага жывёльнаму і г. д.;
- Прыдумаць працяг казкі;
- Расказаць казку, змяніўшы характарыстыку герояў (колобок - злы, ліса - добрая і т. д.).
- Падрытхавала выхавальнік дашкольнай адукацыі Сватко Дзіяна Рыгораўна
Памятка развіцця мовы дзяцей 4-5 гадоў
Маўленчае развіццё – адна з найважнейшых задач дашкольнага выхавання. Паколькі развіваючы дзіцячую мову, мы пашыраем не тольк імаўленчыя магчымасці дзіцяці, але і непасрэдна ўплывае на яго інтэлектуальныя здольнасці, увагу, памяць, кругагляд і іншыя аспекты жыццядзейнасці.
Асноўныя правілы развіцця мовы дзяцей 4-5 гадоў
- Падбіраем дзеянні да прадмета. Вучым падбіраць прыкметы: Які? Якая? Якое? «Штогэта?»
- Замацоўваем словы - абагульненні па тэмах: «Адзенне», «Абутак», «Гародніна», «Садавіна», «Мэбля», «Жывёлы».
- Замацоўваем і паглыбляем веды аб дзіцянятах жывёл.
- Вялікую ўвагу ўдзяляем знаёмству з процілеглымі словамі, з мнагазначныя словамі.
- Практыкуем дзяцей ва ўжыванні назоўнікаў у множным ліку.
- Практыкуем ваўзгадненні прыметнікаў з назоўнікамі (у родзе, ліку), лічэбнікаў з назоўнікамі.
- Вучым карыстацца дзеясловамі ў загадным ладзе.
- Навучаем спражэнню дзеяслова“хацець”.
- Практыкуем ва ўтварэнні назоўнікаў пры дапамозе памяншальна- ласкальных і іншых суфіксаў.
- Вучым ўтвараць дзеясловы з дапамогай прыставак, паказваючы карцінкі, дзе выконваюцца дзеянні.
- Практыкаваць ва ўтварэнні прыметнікаў ад назоўнікаў.
- Вучым складаць з слоўсловазлучэнні і прапановы.
- Вучым вызначаць гук у слове, калі ён вылучаецца голасам і не вылучаецца; ажыццяўляць выбар з двух прадметаў з зададзеным гукам.
- Развіваем фантазію.
- Прыдумваем і пераказваем казкі і апавяданні.
- Развіваем уменні фармуляваць сваю думку.
Вершы, казкі і інш. на беларускай мове
ДЗВЕ МОВЫ
Мой тата нарадзіўся ў Курску,
А мама – родам з-пад Гальшанаў.
Гаворыць тата мой па-руску,
На беларускай мове – мама.
Дзве мовы сэрца мне галубяць,
Хоць словы ў іх не супадаюць.
Я з татам апранаю шубу,
З матуляй – футра апранаю.
Спадніцу – юбкой, а сукенку
Мой тата платьем называе.
Надзену капялюш – паненкай
Шыкоўна ў шляпе выглядаю.
Купляе татачка носки мне,
Матуля дорыць мне шкарпэткі,
І саграе мяне ў дзень зімні
І камізэлька, і жилетка.
Бягу да таты я ў сапожках,
А ў боціках лячу да мамы.
Заўжды ў сапожках цёпла ножкам,
Не сцюжна ў боціках таксама.
Пачнецца дождж -- пад парасонам
Мы з мамаю ідзём дахаты
І бачым: пад зонтом ад дома
Спяшаецца насустрач тата.
Гаворыць тата мой па-руску,
Ды з часам болей прыкмячаю,
Што словы з мовы беларускай
За мною тата паўтарае --
Са мной ён мову вывучае!
Анатоль Зэкаў
* * *
Вершы і казкі на беларускай мове
(Прапанаваны матэрыял узяты з інтэрнэт-рэсурсаў)
- Кот у ботах
- Автор: Ш. Пэро
- скачать / посмотреть (ppt - 5 МБ)
- Муха Цакатуха
- Автор: К. Чукоўскі
- скачать / посмотреть (ppt - 3,1 МБ)
- Мыйдадзір
- Автор: К. Чукоўскі
- скачать / посмотреть (ppt - 3,8 МБ)
- Мышаня і аловак
- Автор: У. Суцееў
- скачать / посмотреть (ppt - 11,7 МБ)
- Пра дзяўчынку
- Автор: С. Міхалкоў
- скачать / посмотреть (ppt - 716 КБ)
- Прыгоды Піфа
- Автор:
- скачать / посмотреть (ppt - 5,4 МБ)
- Чароўны кіёчак
- Автор: Л. Панцялееў
- скачать / посмотреть (ppt - 2,8 МБ)
* * *
Источник: kazki.by
Выказванні
Фальклор
Загадкі
Загадкі-рыфмаванкі
Чырвонае цельца, каменнае сэрца,
Вінная на смак, а завецца як? (Вішня.)
На пруточку — буйны цвет, дробныя калючкі…
Не падлазь ка мне, малы, бо паколеш ручкі. (Ружа.)
Грыбкоў сабе насушыць, арэшкаў назбірае,
Зіма сняжком цярушыць, а ёй — бяда малая. (Вавёрка.)
3 гаспадаром сябруе, дом вартуе.
Ляжыць пад ганкам — хвост абаранкам. (Сабака.)
Ён раскажа і пакажа, як жыве планета наша.
А няма электратоку — ён без мовы і без зроку. (Тэлевізар.)
Бягу асфальтам і заўжды
Трымаюся за правады. (Тралейбус.)
Мной дзяўчынак называюць. А як толькі зацвітаю —
3 гудам рупным і вясёлым да мяне лятаюць пчолы. (Ліпа.)
На снезе пушыстым царыца стаіць,
У гронках агністых ззяе, гарыць. (Рабіна.)
I ў сто год я малады,
Маё насенне — жалуды. (Дуб.)
Маўклівая, зялёная, на ўзгорку стаіць.
Як ветрык падзьме — яно зашапаціць. (Асіна.)
Дрэва — я. I з табой мы даўно знаёмыя.
I вясной, і зімой я стаю зялёная. (Елка, сасна.)
Загадкі-пытанні
Чаго на свеце багацей няма? (Зямлі.)
Хто ляціць без крылаў? (Вецер.)
Што без вады плавае? (Воблака.)
Што ў хаце ды не бачна? (Цяпло.)
Ці можа страус назваць сябе птушкай? (Не, бо гаварыць неўмее.)
Пад які куст заяц садзіцца, калі дождж ідзе? (Пад мокры.)
Беларускія народныя загадкі
Стукае, грукае, а нідзе не відаць. (Гром.)
I тонкі, і доўгі, а з травы не відаць. (Дождж.)
Прыйшла чорна маці. Усіх паклала спаці. (Ноч.)
Сіняя пасцілка увесь свет накрыла. (Неба.)
Глянеш – заплачаш, а ўсе яму рады. (Сонца.)
Ляцеў птах, на ваду – бах.
Вады не скалыхнуў, на дно патануў. (Снег.)
Прыказкі і прымаўкі
Прыказкі і прымаўкі — своеасаблівая энцыклапедыя жыцця народа ў розныя гістарычныя эпохі
Прыказка — гэта агульнавядомае кароткае выслоўе з павучальным сэнсам. Прымаўка — агульнавядомы ўстойлівы выраз, звычайна вобразны, які адрозніваецца ад прыказкі тым, што не з'яўляецца скончаным суджэннем і звычайна не мае павучальнага зместу.
У афарыстычнай творчасці беларускага народа прыказкі і прымаўкі карыстаюцца найбольшай папулярнасцю. Яны ярка адлюстроўвалі маральна-этнічныя і эстэтычныя ідэалы, погляд на працу, жыццёвы вопыт, народную мудрасць увогуле. У некаторых з іх адбіліся язычніцкія ўяўленні.
Пра час
Дарагое яечка да Вялікадня. Дорога ложка к обеду.
Гуляй, гуляй, ды дзела не кідай. Делу время – потехе час.
Пакуль жаніцца, загаіцца = Пакуль шлюб браць — нічога не знаць. До свадьбы заживет.
Пра працу
Любіш паганяць – любі і каня гадаваць. Любишь кататься – люби и саночки возить.
Дзе кухарак шэсць, там няма чаго есць. У семи нянек дитя без глаза.
Хто дбае, той мае = Гаспадарка — клапатарка = Хто полю годзіць, у таго жыта родзіць = Дзе гаспадар ходзіць, там ніўка родзіць = Пільнуй гаспадаркі — будуць у гаршку скваркі. Доход не живет без хлопот.
Скончыў работу — гуляй у ахвоту = Перш папрацуй, а тады й патанцуй = Службу справіў — і гуляй. Сделал дело — гуляй смело.
Ляжачыя і грошы ржавеюць = Пад ляжачы камень вада не бяжыць(не падплыве). Под лежачий камень и вода не течет.
Пра словы і мову
Конь вырвецца — здагоніш, а слова вырвецца — не зловіш = Выказанага слова да губы не вернеш = Са свайго языка спусціш — на чужым не зловіш = Слова як птушка: выпусціў — не вернеш = Сказанае слова за хвост не зловіш = Сліны не падымеш, а слова не вернеш. Слово не воробей: вылетит — не поймаешь.
Слова — вецер, а пісьмо — грунт = Што напісана пяром, не выйме і сякера. Что написано пером, того не вырубишь топором.
На ўзвей (вей) ветру пускаць = На звей (вей, узві, збой) вецер гаварыць. Бросать (слова) на ветер.
Слова не пазычае = Спрытны на язык = На кожнае слова адказ гатовы. За словом в карман не лезет.
Дробным макам рассыпацца = Языком слаць = Словамі як пер’ем слаць. Рассыпаться бисером (мелким бесом).
Гаварыў бы па-польску, ды язык конскі, гаварыў бы па-англійску, ды язык слізкі.
Будзем мове вучыцца, пакуль смерць не лучыцца.
Прымаўкі ды прыказкі — роднай мовы прывязкі.
Усяму пачатак — родная мова.
Хто забыў сваіх продкаў — сябе губляе, хто забыў сваю мову — усё згубіў.
Пра дом і сям'ю
Добра на Доне, ды лепей у сваім доме. В гостях хорошо,а дома лучше.
Няма роду без выроду = У балоце не без чорта, а ў роду не без выроду = У кожнай чарадзе авечку з матыліцамі знойдзеш = І на здаровай яблыні гнілы яблык знойдзецца = І ў добрай сям’і вырадак бывае = Няма лесу без воўка, а сяла без злодзея. В семье не без урода.
Сямейка малая — (усім) работы хапае = Гурт невялічкі — гуляць няма звычкі = Былі бы мы сямёра, змаглі б усё ўчора. Дом невелик — гулять не велит.
Якое карэнне, такое і насенне = Які куст, такі і парастак = Які род, такі й плод. Каково семя, таково и племя.
Пра каханне
Без сонейка свету не быць, без мілага нельга жыць = Цяжка ўздыханне — далёка каханне. Не мил свет, когда милого нет.
Не прыгожая прыгожа, а каханая прыгожа = Не тое хораша, што хораша, але тое, што каму даспадобы. Не по хорошу мил, а по милу хорош.
Хоць у будане жыць, абы з каханым быць — Хоць пад лаўкаю сядзець, абы на харошага глядзець = Хоць без хлеба пасяджу, але ж на любага пагляджу = Хоць у адной лёлі (сарочцы), абы па любові. С милым рай и в шалаше.
Пра розум і веды
За дурной галавой нагам неспакой (бяда, гора) = За дурною галавою і нагам няма спакою = Скупы двойчы плоціць, а дурны двойчы ходзіць = Галава нагам зладзей. Бестолковая голова ногам покоя не даёт.
Свой розум мець = Сваім одумам (сваім розумам) жыць. Жить своим умом.
Без мукі няма навукі. Цяжка ў школе, дык лёгка ў полі. Тяжело в учении, легко в бою.
Век жыві — век вучыся. Век живи — век учись.
За багацце розуму не купіш. = Розум не купіш — у галаву не ўльеш.
Хто без навукі, той як бязрукі.
Пра багацце
Багаты Хадот: сабака ды кот = У вераб’я багатая сям’я: у кожнага верабейкі па тры капейкі. Богатому черти деньги куют.
Багатыр дзівіцца, чым худак жывіцца = Багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца, а бедны смяецца, дзе ў багатага дзяецца = Багаты не ведае, чым бедны абедае. Богач удивляется, чем голь пробавляется.
Бог не цяля, бачыць (пазнае) круцяля = Бог не Мікітка, павыламіць лыткі = Бог бачыць з неба, што каму трэба = Бог ведае, хто што робіць і хто як абедае = Бог не гуляе, шмат палатна мае ды багатым торбы нагатаўляе. Бог видит, кто кого обидит.
Даў Бог дурню хлеба, ды той не ўмеў спажыць як трэба = Што Бог ні даў, усё ўторбу = І Халімон танцуе, калі яму шанцуе = Калі папу ўдаецца, то і пападдзя смяецца. Бог даёт — и дурак берёт.
Не будзь ласы на чужыя каўбасы. На чужой каравай рот не разевай.
Хто чужога жадае, часта сваё пакладае = Не ганіся за чужым, не трэба будзе плаціць сваім = Чужое ўзяць — сваё згубіць = Не бяры чужога: аддасі сваё = Ты па чужое, а чорт па тваё. Кто чужого желает, скоро своё потеряет.
Быў бы хлеб, а мышы збягуцца = Абы хлеб быў, а нахлебнікі будуць = Абы было ў торбе, то з’ем і на горбе = На воўну авец знойдзецца й кравец = Абы падла — вароны назлятаюцца = Быў бы куст, а варона знойдзецца = Абы тавар — купец будзе. Был бы хлеб, а зубы сыщутся.
Быў бы араты, будзе й прыганяты = Былі б дурні, а паны знойдуцца = Абы спіна — пуга знойдзецца = Быў бы азадак, а лазы хопіць = Быў бы лоб, а горб будзе. Была бы шея, а ярмо найдётся.
Пра сяброў
Чалавек без сяброў, што печ без дроў = Няма грошай — не бяда, як сяброў грамада = Лепш сто сяброў, чым сто рублёў. Не имей сто рублей, а имей сто друзей.
Пра ворагаў
Не будзь горкі — праклянуць, не будзь салодкі — пракаўтнуць = Будзешь горкі — праплююць, а салодкі — праглынуць = Не будзь салодкі, бо пераліжуць; не будзь горкі, бо пераплююць. Будешь сладок — живьём проглотят, будешь горек — проклянут.
Пра поспех
Прыйдзе, тата, і наша свята = Будзе і на вашай вуліцы кірмаш = Будзе і на маім рынку торг (кірмаш). Будет и на нашей улице праздник.
Загляне сонца і ў наша ваконца = Калісь засвеціць сонца і ў наша ваконца = І наша сонца ўвойдзе ў ваконца = Прыйдзе тая нядзеля, што будзе й маё вяселле = Калісьці й наш Бог праспіцца. Будет и наше время.
І сена цэлае, і козы сытыя. И волки сыты, и козы целы.
Творы мастацкай літаратуры і фальклора для дзяцей
Творы мастацкай літаратуры і фальклора для дзяцей
ад 1 года да 2
Беларускія народныя песенькі і пацешкі. «Сонейка-сонца», «Го-го-го-го, гусачок», «Белабока-сарока», «Трах-бах-тарабах», «Божая кароўка», «Ходзіць певень па капусце», «Гушкі, гушкі, гушкі», «Кукарэку, певунок», «А курачка-рабушачка», «Ідзі, ідзі, дожджык».
Беларускія народныя казкі. «Коцік Петрык і Мышка».
Творы беларускіх паэтаў. З. Бядуля. «Гэй, мой конік»; В. Вітка. «Бабіны госці»; С. Сокалаў-Воюш. «Мішка», «Авечка», «Пчолка»; І. Муравейка. «Адмарозіў лапкі»; А. Дзеружынскі. «Сняжынкі»; А. Якімовіч. «Мядзведзь»; Н. Галіноўская. «Калыханка», «Коцік-варкоцік»; Н. Тулупава. «Вушкі»; В. Іпатава. «Аладкі»,«Вавёрка»; Т. Кляшторная. «Дапамагу»; К. Буйло. «Дзіцячы сад»; А. Пысін. «Ластаўка», «Матылёчкі-матылі»; Г. Багданава. «Збанок»; В. Гардзей.«Коцік»; В. Коўтун. «Гусі»; М. Танк. «Ехаў казачнік Бай»; В. Шніп. «Кураняты»; Л. Шырын. «Доктар»; Ул. Луцэвіч.«Птушачка»; Я. Жабко. «Едет Ваня к бабушке».
Творы беларускіх пісьменнікаў. А. Кобец-Філімонава. «Мароз, Чырвоны нос».
Творы мастацкай літаратуры і фальклора для дзяцей
ад 2 гадоў да 3
Беларускія народныя песенькі і пацешкі. «Сонейка-сонца», «Мышка, мышка, дзе была», «Гого-гого, гусачок», «Верабейчык», «Белабока-сарока», «Трах-бах-тарабах», «Божая кароўка», «Чэ-чэ, чэ-чэ, сарока», «Люлі-люлі, люляшу», «Ай, люлі-люлі-люлечкі», «Ішла каза», «Люлі-люлі-маленькі», «Ходзіць певень па капусце», «Люляю-люляю», «А ты, коцінь какаток», «Апсік, апсік, каточак», «Кую, кую ножку», «Гушкі, гушкі, гушкі», «Сарока-варона», «Чыкі-чыкі, сарока», «А ты, каток шэры», «Люлі-люлі-люлечкі», «Люлі-люлі-люлі», «Кукарэку, певунок», «Не хадзі, коцік», «У куце сядзіць мядзведзь», «Ладкі-ладком», «Ладу, ладу, ладкі», «Баю-баінку, баю», «А курачка-рабушачка», «Сядзіць мядзведзь на калодзе», «Бычок», «Іграў я на дудцы», «Сядзіць сыч на капе», «Вожык», «Ідзі, ідзі, дожджык», «Горкай, горкай, горачкай».
Беларускія народныя казкі. «Муха-пяюха», «Коцік Петрык і мышка», «Дзедава рукавічка».
Творы беларускіх паэтаў. З. Бядуля. «Гэй, мой конік»; В. Вітка. «Бабіны госці»,«Коця і Каця», «Дожджык»; С. Сокалаў-Воюш. «Мышаня», «Мішка», «Авечка», «Пчолка»; І. Муравейка. «Адмарозіў лапкі»,«Я сама»; А. Дзеружынскі. «Сняжынкі», «Сані»; А. Якімовіч. «Мядзведзь»,«Ліска»; Н. Галіноўская. «Калыханка», «Коцік-варкоцік»; Н. Тулупава. «Вушкі»; В. Іпатава. «Аладкі», «Вавёрка»; Т. Кляшторная. «Дапамагу», «Гаспадыня»,«Паўцякалі цацкі»; К. Буйло. «Дзіцячы сад»; А. Пысін. «Ластаўка», «Матылёчкі-матылі»; Г. Багданава. «Збанок», «Маляваны дыванок»; В. Гардзей. «Коцік»,«Часнок», «Вітамін»; В. Коўтун. «Гусі», «Цвічок»; М. Танк. «Ехаў казачнік Бай»,«Галінка і верабей»; В. Шніп. «Кураняты»; Л. Шырын. «Доктар»; Ул. Луцэвіч. «Птушачка», «Май»; М. Мятліцкі. «Сунічка»; П. Прануза. «Верабей прымае душ»,«Грыбнік»; С. Грахоўскі. «Ласяня»; Г. Іванова. «Свята»; Г. Каржанеўская. «Пагладжу вожыка»; У. Карызна. «Самая лепшая»; Я. Крупенька. «Шпак»,«Аленка»; А. Лойка. «Верабейчык», М. Чарняўскі. «Новы год», «Конік»; І. Шуцько. «Яечка», «Сняжок»; Е. Лось. «Мая лялька», «Зіма»; У. Корбан. «Карова»,«Авечка»; К. Лейка «Гарабей»; К. Крапіва. «З Новым годам»; П. Марціновіч. «Навальніца»; М. Скрыпка. «Карась», «Шчупак»; М. Шаховіч. «Чабурашка»; Я. Жабко. «Едет Ваня к бабушке».
Творы беларускіх пісьменнікаў. А. Кобец-Філімонава. «Мароз, Чырвоны нос», Т. Бушко. «Сняжынка».
Творы мастацкай літаратуры і фальклора для дзяцей
ад 3 гадоў да 4
Беларускія народныя песенькі і пацешкі. «Іграў я на дудцы», «Ой, бычок, мой бысенька», «Кукарэку, певунок», «Вожык», «Ягорачка», «Кую, кую ножку», «Ласачка».
Беларускія народныя казкі. «Курачка-Рабка», «Былінка і верабей»,«Зайкава хатка», «Каза-манюка», «Пчала і муха», «Муха-пяюха», «Коцік, пеўнік і лісіца».
Творы беларускіх паэтаў. Т. Кляшторная. «Ветлівыя словы», «Шпак»,«Дожджык», «Паўцякалі цацкі», «Не сквапная»; В. Рабкевіч. «Едзе восень»; С. Сокалаў-Воюш. «Блакіт нябёс», «Алоўкі», «Елка»; А. Дзеружынскі. «Пралеска»; А. Прохараў. «За адвагу»; Я. Колас. «Сонца грэе, прыпякае», «Храбры певень»; Я. Купала. «Лістапад»; Я. Журба. «Першыя сняжынкі», «Дзед Мароз»; З. Бядуля. «Мае забавы»; М. Хведаровіч. «Свеціць, як сонца, ад самай калыскі»; Л. Пранчак. «Завіруха»; Э. Агняцвет. «Маме»; А. Бадак. «Мышка», «Беларусачка»; С. Грахоўскі. «Сонечная сцежка»; А. Грачанікаў. «Сон»; Л. Рашкоўскі. «Я хачу салдатам стаць»; К. Цвірка. «Коцікі»; В. Лукша. «Вясёлка»; Я. Жабко. «Залаты праменьчык».
Творы беларускіх пісьменнікаў. У. Юрэвіч. «Бярозчыны валёнкі»; А. Кобец-Філімонава. «Сем мастакоў»; Я. Брыль. «Жыў-быў вожык».
Творы мастацкай літаратуры і фальклора для дзяцей
ад 4 гадоў да 5
Беларускія народныя песенькі і пацешкі. «Іграў я на дудцы», «Ой, бычок, мой бысенька», «Кукарэку, певунок», «Вожык», «Ягорачка», «Кую, кую ножку», «Ласачка».
Беларускія народныя казкі. «Курачка-Рабка», «Былінка і верабей»,«Зайкава хатка», «Каза-манюка», «Пчала і муха», «Муха-пяюха», «Коцік, пеўнік і лісіца», «Пшанічны каласок», «Піліпка-сынок», «Сынок-з-кулачок», «Каток — Залаты лабок», «Як курачка пеўніка ратавала».
Творы беларускіх паэтаў. Т. Кляшторная. «Ветлівыя словы», «Шпак»,«Дожджык», «Паўцякалі цацкі», «Не сквапная», «Сукенка раскажа»; В. Вітка. «Піла»; В. Рабкевіч. «Едзе восень»; С. Сокалаў-Воюш. «Блакіт нябёс», «Возера лясное», «Замак», «Змей», «Алоўкі», «Елка», «Навагодняя песня»; А. Лойка. «Кураняты»; Г. Іванова. «Я будую дом з пяску»; А. Дзеружынскі. «Пралеска»,«Бусел і хлопчык»; А. Прохараў. «За адвагу», «Мурашыная святліца»; І. Муравейка. «Адмарозіў лапкі», «Шалтай-Балтай»; С. Новік-Пяюн. «Верабейчыкі», «Над калыскай»; В. Лукша. «Вясёлка»; Я. Купала. «Лістапад»; Я. Журба. «Першыя сняжынкі», «Дзед Мароз», «Восень», «Коцік», «Вавёрка»,«Пчолка»; З. Бядуля. «Мае забавы»; М. Хведаровіч. «Свеціць, як сонца, ад самай калыскі»; Л. Пранчак. «Завіруха»; Э. Агняцвет. «Зямля з блакітнымі вачамі», «Маме»; А. Бадак. «Мышка», «Беларусачка», «Зайчаняткі»; Д. Бічэль-Загнетава. «Радзіма»; С. Грахоўскі. «Сонечная сцежка», «Наш май», «Сунічкі»; Л. Рашкоўскі. «Я хачу салдатам стаць»; Л. Дайнека. «У вясновым лесе»; А. Грачанікаў. «Сон»; Я. Колас. «На рэчцы зімой», «Дзед госць», «Зіма», «Песня аб вясне», «Сонца грэе, прыпякае», «Храбры певень»; У. Дубоўка. «Пра дзеда і ўнука»; В. Жуковіч. «Калядная вячэра»; П. Прыходзька. «Сіненькія вочы»; М. Танк. «Галінка і верабей», «Ехаў казачнік Бай»; А. Русак. «Мой край»; А. Ставер. «Як зроблены цацкі?»; Н. Тулупава. «Сыражуйкі»; Р. Барадулін. «Ната маму любіць надта», «Ай! Не буду! Не хачу!»; Ю. Свірка. «Сёння ў нашай мамы свята»; В. Вярба. «Бабуліны казкі»; Л. Дранько-Майсюк. «Пра добрую мышку і мудрую кошку»; В. Іпатава. «Янка-запытанка»; С. Шушкевіч. «Пайшоў коўзацца каток», «Цяжка жабцы жыць без хаткі», «Нашы сябры»; А. Якімовіч. «Звяры нашых лясоў»; А. Бялевіч. «У лесе»; Э. Валасевіч. «Сама»; В. Вярба. «Матуліны рукі».
Творы беларускіх пісьменнікаў. І. Бурсаў. «Страшная казка пра страшнага звера»; В. Хомчанка. «Яблык», «Яшава рукавічка»; У. Юрэвіч. «Пацалунак асвы», «Бярозчыны валёнкі»; В. Вітка. «Натальчына сямейка»; А. Кобец-Філімонава. «Сем мастакоў»; Я. Брыль. «Жыў-быў вожык»; Б. Сачанка. «Насцечка»; І. Шуцько. «Смелая ўнучка».
Творы мастацкай літаратуры і фальклора для дзяцей
ад 5 гадоў да 7
Беларускія народныя песенькі і пацешкі. «Сонейка-сонца, выгляні ў аконца», «Сіўка-варонка», «Ходзіць коцік па палях», «Ты, каза, каза, лубяныя вочы».
Беларускія народныя казкі. «Пра быка і яго сяброў», «Жаронцы», «Лёгкі хлеб», «Не сілай, а розумам», «Лісіца-хітрыца», «Як кот звяроў напалохаў»,«Селянін, мядзведзь і лісіца», «Верабей і мыш», «Кот Максім», «Гарошак».
Легенды і паданні. «Возера Нарач», «Чараўніца», «Паданне пра заснаванне Мінска», «Паданне пра заснаванне Бярэсця», «Пра возера Свіцязь», «Пра зязюлю», «Бацька і сыны».
Творы беларускіх паэтаў. Э. Агняцвет. «Саўка за сталом», «Зямля з блакітнымі вачамі», «Хто пачынае дзень?»; М. Багдановіч. «Зімой»; Д. Бічэль-Загнетава. «Белая Русь»; Р. Барадулін. «Загадкі на градках», «Жарт»; А. Вольскі. «Дзеці», «Радзіма»; В. Вярба. «Пралеска»; В. Вітка. «Жаўна», «Бусел»,«Вавёрчына гора»; С. Грахоўскі. «Сонечная сцежка»; А. Грачанікаў. «Развітанне»;У. Дубоўка. «Як сінячок да сонца лётаў»; В. Іпатава. «Як ён завецца?»; А. Мінкін. «Агнявік»; І. Муравейка. «Акраец хлеба»; С. Новік-Пяюн. «Ночка», «Пурга»; Я. Колас. «Першы гром», «Вясна» (урывак); «Раніца вясною», «Канец лета», «На лузе», «Адлёт жураўлёў»; Я. Купала. «Хлопчык і лётчык», «Бай»; С. Шушкевіч. «Нашы сябры», «Пракалоў камарык ножку»; М. Хведаровіч. «Дарагое імя»; М. Танк. «Жук і слімак», «Хлеб»; П. Панчанка. «Месяцы года»; К. Цвірка. «Коцікі»; Н. Галіноўская. «Будзь уважлівы, пешаход»; В. Жуковіч. «Незаменнае»; Я. Жабко. «Бабулiна крынiчка».
Творы беларускіх пісьменнікаў. Цётка. «Журавель і чапля»; З. Бядуля. «Скарб»; В. Вітка. «Страшная казка»; У. Галубок. «Гонар»; В. Хомчанка. «Білеты ў цырк»; А. Дудараў. «Сінявочка»; А. Кобец-Філімонава. «Дзівосны лядзяш»; К. Каліна. «Зімовы дуб», «Кампот», «Сакавік і яго сёстры», «Красавік», «Ліпень»,«Жнівень», «Верасень», «Кастрычнік»; М. Гамолка. «Васілёва бярозка»; У. Ягоўдзік. «Бусел», «Вожык», «Заяц».
по материалам сайта http://belaryskaiahata.blogspot.com/p/1-2.html