Беларуская старонка

МАЯ РАДЗІМА - БЕЛАРУСЬ

Якая прыгожая назва ў нашай краіны - Беларусь!

А яшчэ мы завём яе - Радзіма.

А яшчэ - Бацькаўшчына.

Радзіма - бо тут мы нарадзіліся, бо яна нам самая родная з усіх краін ва ўсім свеце.

Поле, лес, рэчка, возера, зямля, па якой мы ходзім, веска ці горад, у якім мы жывем, - гэта Радзіма.

Наша зямля завецца таксама Бацькаўшчына - бо яна засталася нам ад нашых бацькоў. А ім ад іх бацькоў - нашых дзядоў.

І так - аж ад самых далекіх продкаў.

Найвялікшы скарб Беларусі - гэта людзі.